Справы Статкевіча. Размова з Мікалаем Статкевічам

БелСАТ

Што мы ведаем пра грамадзяніна і палітыка Мікалая Статкевіча? Адкуль жа ўзяўся чалавек, які ў 2010-ым кінуў Лукашэнку пальчатку выкліку і пасля як адзін з лідараў апазіцыі вытрымаў доўгія гады вязніцы, а ў 2015 г., адразу ж пасля вызвалення, зноў стаў на шлях барацьбы, зарганізаваўшы некалькі вулічных акцыяў? Як Статкевіч увайшоў у палітыку, стварыўшы на пачатку 1990-ых Беларускае згуртаванне вайскоўцаў – арганізацыю, якая рашуча стала на бок беларускае незалежнасці нягледзячы на тое, што постсавецкае войска ў Беларусі было кансерватыўным і ў значнай ступені прарасейскім.

Колькі людзей у савецкім войску размаўляла па-беларуску? Як дзялілася спадчына арміі пасля развалу СССР? Якім марыў бачыць беларускае войска Статкевіч? Як вайсковец стаў палітыкам? Глядзіце відэа. У другой частцы размовы Паўла Мажэйкі з Міколам Статкевічам апошні распавядае, як выйшаў з Камуністычнай партыі СССР, якія кнігі паўплывалі на яго ў маладосці, што ўяўляла з сябе савецкая армія, ды прыгадвае, хто стаў аўтарам назвы Беларускага згуртавання вайскоўцаў.

Аб гэтым – у фільме тэлеканала “Белсат”.

print

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *